Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Калектыў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама шчыра віншуе Вас з Днем пажылых людзей! Гэта свята — сімвал пераемнасці пакаленняў, яркае сведчанне бязмежнай павагі да тых, хто з’яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці, маральных асноў і багатых традыцый беларускага народа. Дзякуем Вам за гады працы, жыццёвую мудрасць і разважлівасць! Жадаем Вам моцнага здароўя і душэўнага спакою! Няхай не пакіне Вас энергія і актыўнасць, акружаюць толькі ўдзячныя і любячыя Вас людзі!