Паважаныя аматары гісторыі!

Падчас археалагічных раскопак у Лідскім замку быў знойдзены фрагмент блюда XVI-XVII стст. з сюжэтам пра пагібель Лаакаона і надпісам на адвароце на лацінскай мове, які тлумачыць сцэну. Па вызначэнні І. У. Ганецкай, блюда належыць да твораў Нікола Пеліпарыа – майстра другой чвэрці XVI ст. з Урбіны.

У другой чвэрці XVI ст. галоўным цэнтрам вырабу фаянсу (ад назвы італьянскага горада Фаэнца) становіцца г. Урбіна, дзе пераважаў фігурны жывапіс. Падобныя керамічныя вырабы (абліцовачная пліткі, архітэктурныя дэталі, посуд, рукамыйнікі і іншае) маюць шчыльны мелкасітавы чарапок (звычайна белы), пакрыты празрыстай ці глухой (непразрыстай) глазурай (палівай).