Патрыятызм і любоў да Радзімы ідуць праз сваю культуру. Як рэжысер народнага тэатра народнай песні «Матуліна песня» распаўсюджвае традыцыі роднай краіны
Шлях да фальклору ў Тарэсы Антонаўны пачаўся яшчэ ў маладосці. Кожны куточак нашай любай Гродзеншчыны ўнікальны. Куды ні зірні – усюды свае традыцыі, свая гісторыя, свае людзі. Колькі незвычайных скарбаў захоўвае ў сабе малая радзіма! Дакладней кажучы – з цеплынёй і шчырасцю захоўваюць нашы землякі. І пішуць сучасную гісторыю роднага краю. Такія людзі ёсць у кожным раёне, у кожнай гродзенскай вёсачцы. З некай асаблівай цеплынёй, з яскравым агеньчыкам у вачах яны апантана працуюць у сельскіх школах, бібліятэках, крамах, калгасах, на ФАПах. І менавіта пра такіх людзей, душой і сэрцам адданых малой радзіме,пойдзе гаворка ў нашым новым праекце “Твае людзі, вёска”.