Новая пастаянная экспазіцыя «Гісторыя роднага краю» адкрылася 27 снежня 2023 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.
Экспазіцыя ўключае ў сябе дакументы і фотаздымкі, якія знаёмяць з гісторыяй Гудзевічаў ад ХХ ст. да нашых дзён. На экспазіцыі прадстаўлена грамата з першым дакументальным упамінаннем пра Гудзевічы. Паказаны войны, што прагрымелі на нашай зямлі. Працоўныя поспехі гудзевічан адлюстраваны здымкамі мясцовых устаноў і іх калектываў.