Необычные традиции и приметы католического Рождества в Беларуси
У панядзелак католiкi адсвяткуюць Нараджэнне Пана, якое пачынае святочны перыяд Каляд. На змярканнi 24 снежня ў кожным каталiцкiм доме рыхтуецца накрыты стол, за iм збiраецца ўся сям’я, каб за вiгiлiйнаю вячэраю разам перажываць вялiкую радасць i прывiтаць Хрыста, якi прыйшоў у свет. Пра своеасаблiвыя традыцыi i абрады гэтага свята распыталi намеснiка дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi Наталлю РАМАНОВIЧ i загадчыка аддзела метадычнай работы Iўeўcкага цэнтра культуры i вольнага часу Лiлiю КIШКЕЛЬ. Калядамi ў народным календары называецца святочны перыяд ад Раства Хрыстова да Хрышчэння ў праваслаўных (7–19 студзеня) i ад Нараджэння Пана да Хросту Пана ў католiкаў (25 снежня — першая нядзеля пасля 6 студзеня). У вёсцы Бершты Шчучынскага раёна казалi так: «Перша свята Раство, а Новы год — гэта па‑царкоўнаму свята Васiлiя Вялiкага, а патым Вадохрышча, — тры гэтыя святы яднаюць Каляды». Подробнее