Навукова-практычная канферэнцыя «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне: гісторыя і памяць»

9-10 верасня ў Новым замку праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне: гісторыя і памяць».

Пачатак вайны — адна з найбольш драматычных старонак у гісторыі нашага края. Менавіта прымежная Гродзеншчына адной з першых прыняла на сябе магутны ўдар ворага. Гераічнае супраціўленне застаў, мужнасць байцоў Чырвонай Арміі і мясцовага насельніцтва заклалі падмурак будучай Перамогі.