Навінка: віртуальны музей абласной бібліятэкі

Кніга з аўтографам пісьменніка лічыцца каштоўнасцю для кожнага кнігалюба. Як не бывае ў свеце аднолькавых адбіткаў пальцаў, так не бывае і аднолькавых подпісаў нават у аднаго аўтара. Адныя пішуць добрыя пажаданні, другія – натхняльныя словы, іншыя – падзякі. Той факт, што сам аўтар трымаў кнігу ў руках і пакінуў уласнаручны аўтограф, робіць выданне ўнікальным!

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка прадстаўляе новы праект – віртуальны музей «Аўтограф на памяць». Дзякуючы яму кожны жадаючы можа пазнаёміцца з багатай калекцыяй аўтографаў, якія вядомыя беларускія літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, дзеячы культуры і мастацтва пакінулі ва ўласных выданнях, што знаходзяцца ў фондзе кніжніцы.

Подробнее