Наведвальнікі Старога замка змаглі ўбачыць музейную батлейку “Святы Губерт”.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня Святога Губерта. Штогод 3 лістапада адзначаецца Дзень Святога Губерта. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення. А яшчэ гродзенцы называюць Губерта сваім апякуном і заступнікам. Таму на гербе нашага горада размясціўся менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал веры, справядлівасці, велікадушнасці, чысціні помыслаў і мудрасці.