НАТХНЕННЕ Ў КОЖНАЙ ДЭТАЛІ

26 сакавіка ў Мінску пачала работу адкрытая выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  «Велікодныя матывы».

Пісанка — гэта не проста ўпрыгожванне, а цэлы свет сімвалаў, абярэгаў і сямейных каштоўнасцяў. На выстаўцы можна ўбачыць як традыцыйныя арнаменты, так і аўтарскія працы, дзе старажытныя матывы пераплятаюцца з новымі мастацкімі прыёмамі.

Гродзенскую вобласць прадставілі майстрыхі з Лідскага, Свіслацкага, Гродзенскага і Мастоўскага раёнаў.

МАЙСТРЫ І ІХ СПАДЧЫНА.

Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць працы носьбітаў традыцый — прызнаных майстроў, якія перадаюць свае веды маладому пакаленню: два элементы з Дзяржаўнага cпicy гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: “Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці” i “Выраб велікодных вербаў (пальмаў)”.

У рамках адкрыцця прайшлі майстар-класы, дзе кожны ахвочы мог паспрабаваць свае сілы ў роспісе і даведацца пра сакрэты стварэння сапраўдных маляванак.