НАШЫЯ НА АЛЕКСАНДРЫІ!

«Ярыца» З МАСТОЎШЧЫНЫ — агонь сцэнічнай пляцоўкі Гродзеншчыны.

А калі гледачы ўжо разагрэліся за справу ўзялася «Ярыца». Майстры народнага гучання проста «запалілі»! Іх магутныя шматгалосыя распевы накрылі амфітэатр сапраўднай гукавой хваляй. Звонкія жаночыя галасы перапляталіся з глыбокім мужчынскім басам, а народныя інструменты выдавалі такія рытмы, што хацелася пусціцца ў скокі прама паміж радамі.

Два розныя характары-гуллівая магія «Лідчанкі «і велічная сіла «Ярыцы» — стварылі ідэальны музычны тандэм. Свята адназначна атрымаўся!