Нашы віншаванні

Ірына Францаўна Шавельская, майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў Гродзеншчыны, адраджэнне ў сучасных умовах народных тэхналогій саломапляцення.

Ёй належыць вялікая роля ў арганізацыі вывучэння, даследавання і папулярызацыі традыцыйнага рамяства cаломапляцення.

Ірына Францаўна – адзін з носьбітаў у Гродзенскім раёне элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Выраб велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны”, які ў 2014 годзе быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, таксама з’яўляецца носьбітам комплекснай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” ў Гродзенскім раёне (г.п.Сапоцкін, в.Новая Гожа), што ў 2020 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, і ў 2022 годзе ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Арыгінальныя вырабы Ірыны Францаўны сталі своеасаблівай візітоўкай Гродзенскай вобласці і дэманстраваліся на міжнародных і рэспубліканскіх святах і фестывалях.