Народны майстар Беларусі Ірына Шавельская атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі за ўклад у захаванне і папулярызацыю народных рамёстваў
Сёлета майстар народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, народны майстар Беларусі Ірына Шавельская атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі за ўклад у захаванне і папулярызацыю народных рамёстваў.
…1990-я. У выпускніцы Ашмянскага сельгастэхнікума на руках «свабодны» дыплом бухгалтара. У няпросты час яна атрымлівае запрашэнне з Прывалкаўскай школы на пасаду арганізатара культурна-дасугавай дзейнасці.
Плённая праца Ірыны не застаецца незаўважанай, і дзяўчына становіцца кіраўніком сельскага клуба. Генеруе ідэі і арганізуе мерапрыемствы, а таксама асвойвае беларускія мастацтвы — вязанне, шыццё і выцінанку.
А падчас працы ў Доме рамёстваў захапляецца саломапляценнем, якое перарастае ў прафесію.
Яе працы з’яўляюцца ўпрыгожаннем выставак і заваёўваюць мноства ўзнагарод.
— Я шчаслівы чалавек, бо гэта любімая праца! — адзначае Ірына.