«Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку — гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць» (У.Караткевіч).
Гродзеншчына, дзе спрадвеку шануецца самабытная культура беларусаў, заўседы была месцам гераічных і працоўных спраў, вынаходлівых і гасцінных, таленавітых і майстравых людзей. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку. Хочаце ў гэтым пераканацца!? Тады, чакаем Вас 7 верасня з 10.00 да 19.00 у парку Жылібера на самабытнейшым фестывалі традыцыйнай культуры
» Скарбы Гродзеншчыны!