НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”

8 чэрвеня ў аграгарадку Сянькоўшчына прайшло брэндавае мерапрыемства — НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”.

Распачалося свята з абраду “ВАДЖЭННЕ КУСТА” — старажытнага рытуала, які сімвалізуе адзінства з прыродай і абнаўленне жыцця.

Траецкі гурт з песнямі прайшоў па аграгарадку, віншуючы жыхароў са святам.

А на падворках разгарнуліся традыцыйныя дзеянні — пажаданні, замовы на добры ўраждай, траецкія карагоды.