Музейны семінар «Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы»

Трэці дзень музейнага семінара «Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы» быў насычаны знаемствам з музеямі Віцебскай вобласці, з арганізацыяй правядзення педагагічных праграм і заняткаў на іх экспазіцыях. Былі наведаны: Музей беларускага кнігадрукавання, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва «Паазер’е», стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея -запаведніка, Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей і Пастаўскі раённы краязнаўчы музей.