Музей Вавёркі прапануе Вам новую рубрыку “Таямніцы музейнага фонду”, якая будзе знаёміць Вас з цікавымі музейнымі прадметамі.

У музеі ёсць вельмі цікавы экспанат — званочак завода Ягора Спірыдонавіча Клюйкава з медалём імператарскага Дона-Кубана-Церскага грамадства сельскай гаспадаркі. Пазнаёміцца з гісторыяй яго у́знікнення можна наведау́шы выставу «Гісторыя аднаго экспаната», якая будзе дзейнічаць з 16 па 21 красавіка 2024 года.