Музей – сховішча памяці свайго народа
Народ, грамадства, дзяржава, цывілізацыя, праходзячы па гістарычнай лінейцы часу, абавязкова пакідаюць культурныя вехі. Гэты багаж мае тэндэнцыю назапашвацца ў сацыяльных сховішчах памяці – музеях. Адказваючы на пытанні наведвальніка: “Хто я?”, “Адкуль я?”, “Хто побач са мною?”, “Як жылі мае бацькі, дзяды?”, музей дапамагае чалавеку сфарміраваць адчуванне дачынення да свайго народа, да сваёй гістарычнай памяці. У фондах Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” на 1 студзеня 2024 года захоўваецца 8896 музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў. З іх 4265 адзінак асноўнага фонду і 4631 адзінка навукова-дапаможнага фонду. Музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы размяркоўваюцца па дванаццаці калекцыях: “Абразы”, “Археалогія”, “Графіка“, “Жывапіс і скульптура”, “Дакументы і фотаздымкі”, “Друкаваныя выданні”, “Нумізматыка”, “Прадметы побыту”. “Ткацтва”, “Узбраенне”, “Фонапомнікі”, “Чучалы”. Подробнее