Міжнародны дзень абароны дзяцей

У першы дзень лета мы адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей.

1 чэрвеня – гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

1 чэрвеня музей дае магчымасць дзецям школьнага ўзросту бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча!