Мінула 82 гады са дня вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі знаходзяцца прадметы воінаў-вызваліцеляў нашага горада. Сярод іх стужка “Ганаровы грамадзянін горада Гродна”, якую перадаў Сяргей Фадзеевіч Іваноў.

Ён ваяваў у складзе 99-га пантонна-маставога батальёна. Падчас баёў за вызваленне Гродна галоўнай задачай батальёна было навядзенне перапраў праз Нёман. Сяргей Фадзеевіч заставіў цікавыя успаміны, якія былі запісаны для кнігі “Горад адзін, а ўспаміны розныя”.

Пераправа праходзіла ў складаных умовах пастанных налётаў варожай авіяцыі. Ветэран успамінаў: “По берегу были установлены зенитные установки, мы называли их “Маша, давай-давай”, как девчата были такие. В 6 часов утра со стороны запада прилетела рама разведывательная, покружила в нашей зоне. Сбросила одну бомбу и улетела. И через 20 минут в воздухе со стороны, наверное Белостока (там у них, очевидно, аэродром) 48 юнкерсов пикирующих. И они беспрепятственно заходя кругами и пикируя, стали сбрасывать бомбы. В это время видно. Как от него отделяется это чёрное тело бомбы. Бомба попала в береговую часть. Так переправа заглохла. Сразу понтоны (ёмкость такая, как квартира: 5 метров длина, 2,20 – ширина, корыто такое грузоподъемностью 6 тонн) стали заливаться водой. И переправа захлебнулась. Но те войска, которые прошли через наш мост, они вышли сюда к обувной фабрике, где ныне 2-я городская больница. И к вечеру 16-го числа они прочесали всю занеманскую часть, все огневые точки, которые были. И пехота прошла. Кавалерия Осликовского там шла. Бои где-то ещё были в районе Сол. Ну и, может быть, в овраге, там овраг был укреплен, где проспект Янки Купалы, там было поле. Там бои шли вечером 16-го”.

Шмат байцоў з батальёна загінула, забіты быў камбат. 74 чалавекі пахаваны ў брацкай магіле ў Грандзічах. Тыя вайсковыя часткі, што паспелі перайсці па наведзенаму мосту, змаглі ўмацавацца на левябярэжжы, аднак баі там працягвалі яшчэ цэлы тыдзень. Пераправа, узведзеная для кавалерыстаў, згарэла. Аднак кавалерыстам М. Аслікоўскага ўдалося фарсіраваць Нёман вярхом на конях. Яны накіраваліся ў заходнім напрамку да мяжы СССР, прайшлі праз Аўгустоўскія лясы, дайшлі да мяжы з Германіяй і спілавалі памежны слуп.

28 лютага 1995 г. Сяргею Фадзеевічу Іванова было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна.