Міністэрствам культуры 7 сакавіка 2024 г. прынята пастанова № 22 «Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак».
Дакументам вызначана, што да капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, якія вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, і капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, зямельныя участкі (часткі зямельных участкаў) занятыя якімі вызваляюцца ад зямельнага падатку, адносяцца наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці: ✔помнікі архітэктуры (з чацвёртым знакам шыфра гісторыка-культурнай каштоўнасці – Г); ✔ помнікі горадабудаўніцтва (з чацвёртым знакам шыфра – Е) . Пастанова ўступіла ў сілу 27 сакавіка 2024 г.