Масленіца ў Лідзе: шмат гасцей і смачных пачастункаў
З даўніх часоў у беларусаў існавала традыцыя весела праводзіць зіму і сустракаць вясну. Так і сёння ў горадзе Лідзе, у гарадскім парку культуры і адпачынку, прайшло раённае свята «Провады зімы». Адсвяткаваць Масленіцу і парадавацца прыходу вясны сабраліся людзі рознага ўзросту. Жыхары Ліды з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах, квэстах, гульнях, забавах, спартыўных выпрабаваннях. Самым актыўным удзельнікам былі ўручаны падарункі ад арганізатараў свята. Кожны мог знайсці сабе занятак па душы, атрымаць зарад добрага настрою і порцыю яркіх уражанняў.
У рамках мерапрыемства прысутным была прадстаўлена тэатралізаваная дзея «Вясну гукаем, свята песняй сустракаем!» Стваралі вясновы настрой лепшыя калектывы Лідчыны. Гасцям свята былі прадстаўлены фольк-пляцоўка, майстар-класы, выстаўка-кірмаш народных рамёстваў.