Масцішчанская кадрыля
МАСЦІШЧАНСКАЯ КАДРЫЛЯ – наша традыцыйная каштоўнасць з глыбокімі каранямі і працяглым гістарычным шляхам, якая сёння гучна заяўляе аб сабе!
Больш за паўстагоддзя таму назад ад творчых жыхароў вёскі Масцішча Навагрудскага раёна быў запісаны танец, які як скарб ахоўваўся і аберагаўся не адным пакаленнем аматараў побытавых танцаў.
У нашы дні “Масцішчанская кадрыля” стала сапраўднай візітнай карткай народнага ансамбля песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці!
Ёю захапляюцца на Навагрудчыне,
яе чакаюць на брэндавых святах вобласці,
ёю ганарацца людзі розных прафесій і ўзростаў,
а моладзь з ахвотай вывучае на майстар-класах
Прапануем кожнаму натхніцца самабытнай кадрыляй Навагрудчыны і далучыцца да традыцыі, якая прэтэндуе на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Гродзенскай вобласці‼️
ГЛЯДЗІЦЕ, АТРЫМЛІВАЙЦЕ АСАЛОДУ І ЗНАЁМЦЕСЯ З БАГАТАЙ СПАДЧЫНАЙ НАШАГА КРАЮ