Маладзёжны тэатр эстрады працягвае падарожжа па краіне ў рамках праекта «Культурная карта».
Сённяшні прыпынак — гасцінны горад Гродзенскай вобласці Іўе.
Артысты тэатра эстрады падарылі настрой дзецям і іх бацькам музычнай казкай «Катавасія і Песасторыя», якая прыадчыніла юным гледачам таямніцы дзіўнага сяброўства паміж катамі і сабакамі.
Рэалізацыя рэспубліканскага праекта «Культурная карта» адбываецца па ініцыятыве і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Наступныя «культурныя прыпынкі» тэатра адбудуцца ў лістападзе.