Майстар-класы па побытавых танцах, флэшмоб і лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны. Фестываль «Танцуем па-даўнейшаму» пройдзе ў Лідскім раёне

Фестываль-свята адбудзецца 27 мая на базефіліяла «Дзiтвянскi Дом культуры»

Як паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з’едуцца ў аграгарадок Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.