ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Ізноў у Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшло сумеснае адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Спадчына» з удзельнікамі дзіцячага гуртка «Залатая саломка».

Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» у Гродзенскай вобласці — Тамара Канстанцінаўна Федаровіч са Слонімшчыны, правяла майстар-клас па пляценні з саломкі «Бранзалет». Усе прысутныя навучыліся плясці пляцёнку «зубатку» і ў кожнага атрымаўся прыгожы бранзалет з прыроднага матэрыялу, зроблены сваімі рукамі.