ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

У Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылася творчая сустрэча «Добрых рук майстэрства» з майстрам па вырабу аўтарскіх лялек і цацак Ірынай Паўлаўнай Герасімчык у рамках адкрытага пасяджэння клуба майстроў «Спадчына».

Ірына каля 12 гадоў займаецца творчасцю, прыдумляе дызайн будучых вырабаў Тэдзі — мішак, зайчыкаў, слонікаў, а таксама дзіўных лялек, быццам жывых.

Ірына паказала цікавы майстар — клас па набіванні драўлянымі апілкамі лапы будучага мішкі і расказала пра сакрэты свайго майстэрства, матэрыялы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў працы. Шматлікія вырабы Ірыны прымаюць удзел у выстаўках, а таксама знайшлі сваё месца ў асабістых калекцыях жыхароў Беларусі і замежжа.

Выкананыя з любоўю і добрым настроем, яны дораць радасць дзецям і дарослым!