ЛЮДИ. СОБЫТИЯ.ФАКТЫ

БРЕНДЫ ГРОДНЕНЩИНЫ

Незвычайнае і зачаравальнае мерапрыемства чакае ўсіх жыхароў і гасцей Смаргонскага краю на «Свята Сонца, Зямлі і Вады», якое адбудзецца 29 чэрвеня ў аграгарадку Вішнева

Арганізатары абяцаюць незабыўны вечар і ноч усім, хто вырашыць наведаць брэндавае свята, у праграме якога:

🌿 выстава-продаж купальскіх букетаў і вяночкаў, майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу лялек-абярэгаў
🌿 частаванне і продаж традыцыйных беларускіх страў, травяных чаёў
🌿 гульнёвы завулак, які прапануе жартоўныя купальскія латарэі, дзіцячыя горкі, батуты, атракцыёны
🌿 купальская фотазона
🌿 тэатралізаваная праграма
🌿 канцэрт з удзелам творчых калектываў раёна, а таксама запрошаных гасцей — PerfomanceShowStudio (г. Мінск)
🌿 фаер-шоу (г. Ліда)
🌿 карагод каля вогнішча і скокі праз яго, забавы, варожбы
🌿 і канешне ж, начная дыскатэка!