Ля сцен Гальшанскага замка адзначылі Купалле
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. З асаблівым размахам святкуюць яго і на Ашмяншчыне. Песні, танцы, гульні аб’ядналі ўдзельнікаў свята «Купалле на Гальшанскім замку”. Да спадобы аматарам народных традыцый прыйшліся святочны тэматычны канцэрт, а таксама гульні і конкурсы, майстар-класы па пляценні вянкоў, карагоды, фітабар, фотазоны, выстава-продаж работ рамеснікаў, атракцыёны для дзяцей. Подробнее