Летняя школа навучання традыцыйнаму ткацтву збярэ ў Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры 22-23 жніўня навучэнцаў з розных куткоў Беларусі, каб пазнаёміцца з рэгіянальным ткацтвам Панямоння.

Адным з галоўных настаўнікаў і кіраўнікоў навучання стане народны майстар Беларусі і майстар аддзела рамёстваў Валянціна Сільвановіч.

Праграмма летняй школы насычаная і змястоўная і будзе ўключаць   знаёмства з накірункамі дзейнасці Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, этнаграфічным фондам народнага адзення і вырабаў ткацтва канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст., навукова-даслечай дзейнасцю па адраджэнні традыцыйных народных строяў Панямоння, наведванне выстаўкі традыцыйных рамёстваў Лідчыны “Скарбы Лідскага краю, прагляд спектакля “Казіная хатка” народнага лялечнага тэатра “Батлейка”, наведванне Лідскага гісторыка-мастацкага музея,  Лідскага замка.