Лета — час працы с дзецьмі

Работнікі культуры Гродзеншчыны робяць усё, каб школьныя канікулы былі не толькі цікавымі, але і карыснымі.

Яркі прыклад ёсць у Пагародзенскім цэнтры культуры і народнай творчасці Воранаўскага раёна прайшоў захапляльны майстар-клас па ткацтве. Яго правяла сапраўдны знаўца сваёй справы — народны майстар Анжэла Ладыш.

Дзеці і падлеткі не проста пачулі пра гісторыю беларускага ткацтва, але і ўбачылі жывую працу на станках. Самае галоўнае — кожны ахвотны мог паспрабаваць сябе ў гэтым старажытным рамястве: ад асноваткання да стварэння першых узораў. Анжэла Аляксееўна шчодра дзялілася сакрэтамі майстэрні, тлумачыла тонкасці тэхнікі і з любоўю дапамагала юным ткачам рабіць першыя крокі.

Такія сустрэчы — не проста творчыя заняткі. Гэта жывы дыялог пакаленняў, далучэнне дзяцей да роднай культуры і магчымасць убачыць, што народныя традыцыі працягваюць жыць. І самае каштоўнае — што ўсё гэта адбываецца дзякуючы адданасці работнікаў культуры, якія нават у летні перыяд знаходзяць час і натхненне, каб зацікавіць дзяцей, падтрымаць іх творчасць і паказаць прыгажосць беларускага мастацтва.

Калі хочаце, каб вашы дзеці праводзілі лета з карысцю — запрашайце на такія сустрэчы! Тут нараджаецца цікавасць да сваіх каранёў. А мы будзем працягваць радаваць вас і вашых дзяцей новымі мерапрыемствамі