Кветкавы рай. Незвычайнае свята адбылося ў Кракоўцы

Работнікі Дома культуры аграгарадка Кракоўка свята “Кветкавая феерыя” ладзяць з 2017 года. Яно палюбілася мясцовымі жыхарамі, якія з задавальненнем прыходзяць, каб далучыцца да яркай кветкавай дзеі і адпачыць пад цудоўную музыку ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Ашмяншчыны.

Карысталіся папулярнасцю ў жыхароў Кракоўкі і гасцей кветкавыя кампазіцыя, эстэтычныя фотазоны, створаныя адмыслова да свята. Гаспадыні тоўпіліся каля гандлёвай кропкі. Карысталіся попытам духмяныя петуніі, далікатныя бягоніі, вытанчаная фуксія, рамонкі і пеларгоніі… Імправізаваная сцэна, а таксама прылягаючая да ўстановы культуры тэрыторыя была аформлена кветкавымі кампазіцыямі. Нават уваход у кветкавае царства быў аформлены ў выглядзе аркі з кветак.

Подробнее