КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ З КІТАЕМ
Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэтам (г.Шанхай). Дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік і рэктар універсітэта акадэмік Цянь Сюйхун дамовіліся аб супрацоўніцтве бакоў у галіне культуры, навукі і адукацыі. Асноўнымі кірункамі супрацоўніцтва абраны: рэалізацыя праграм і праектаў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Беларусі і Кітая; правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, семінараў, выстаў; арганізацыя для студэнтаў ВКПУ экскурсій, лекцый і іншых культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Падпісаны дакумент стаў для музея важкім крокам у назапашванні вопыту і пашырэнні геаграфіі міжнароднага супрацоўніцтва.