Культура і турызм – паспяховы тандэм: разам з удзельнікамі рэспубліканскага семінара па Мастоўшчыне праехала і карэспандэнт раённай газеты
Напрыканцы мінулага працоўнага тыдня наш раён стаў пляцоўкай для рэспубліканскага семінара-практыкума супрацоўнікаў культуры. Прадметам вывучэння і абмену вопытам паслужылі сучасныя тэндэнцыі культурна-турыстычнай дзейнасці ва ўстановах культуры Мастоўскага раёна.
Удзел у семінары бралі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова, работнікі культуры з усёй краіны.