КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Сёння мы вас пазнаёмім з элементам НКС «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА», які ў 2016г. быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей.

Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі, прымаўкамі і малітвамі.

На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.

Жанчыны незвычайныя самародкі, тварцы ў сваёй справе. Галоўнай задачай для іх з’яўляецца адраджэнне традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, захаванне і перадача традыцыі маладому пакаленню, праз правядзенне розных культурных мерапрыемстваў.

СЛОНІМСКІЯ КАРАВАІ — ГЭТА БРЭНД ПАНЯМОННЯ.