КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які адбываўся ў Мінску. Для жыхароў і гасцей сталіцы дэманстравалася выстаўка калекцый творчых работ у тэхніках «аплікацыя саломкай», «выраб традыцыйнай лялькі», «тэкстыльныя сувеніры», а таксама праводзіліся майстар-класы па ткацтве пояса, аплікацыі саломкай, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі. Вялікую колькасць вырабаў ручной работы дэманстравалі лепшыя майстры з усёй Беларусі. У выніку Слонімскі аддзел рамёстваў атрымаў ДЫПЛОМ 1 СТУПЕНІ — за творчыя калекцыі работ і афармленне выставачнай экспазіцыі.