Крыніца народнай творчасці Панямоння

У культурным жыцці Гродзенскага рэгіёна ў кастрычніку 2024 г. адбудзецца знакавая падзея.

Лаўрэату Прэміі А. І. Дубко, народнаму майстру Рэспублікі Беларусь Рышкевічу Міхаілу Антановічу (1924 – 2007 г.ж.) споўнілася б 100 гадоў з Дня нараджэння.

Міхаіл Рышкевіч родам з в.Бешанкі Лідскага раёна, займаўся разьбой па дрэве. Створаныя ім гаспадарчыя прадметы побыту, скульптурныя кампазіцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва маюць высокую эстэтычную каштоўнасць, не пакідаюць нікога абыякавымі. Самабытны мастак ствараў свае вырабы, каб цешыць людзей вакол сябе. Пры жыцці майстар актыўна прымаў удзел у выставах народнай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, працаваў і ствараў, адгукаючыся на ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах.

Цяпер у Лідскім аддзеле рамёстваў на выставе “Традыцыйныя мужчынскія рамёствы. Дрэваапрацоўка” можна ўбачыць работы майстра.