Каштоўныя падарункі музею

Фонды Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея папоўніліся ўнікальнымі экспанатамі.

Ветэран ваенна-касмічных сіл, заслужаны выпрабавальнік ракетна-касмічнай тэхнікі Сяргей Яўгенавіч Сакалоўскі, унук Маршала Савецкага Саюза Васіля Данілавіча Сакалоўскага, перадаў музею асабістыя рэчы свайго дзеда.

Каштоўнымі падарункамі музею сталі блакноты, парадныя белыя пальчаткі В.Д. Сакалоўскага, а таксама віншавальныя тэлеграмы маршалу ад К.К.Ракасоўскага і Г.К.Жукава. Гэтыя прадметы дапоўняць комплекс матэрыялаў В.Д.Сакалоўскага, якія былі перададзены музею супругай маршала Ганнай Пятроўнай у 1968 годзе.