КАРТА БЕЛАРУСІ ў руках майстрых-вышывальшчыц Гродзенскай вобласці

У Год міру і стварэння майстры Гродзеншчыны працягваюць працу па выканні мастацкага твора “Карта Беларусі” ў рамках рэспубліканскага праекта “Культурная спадчына Беларусі”.

Эскіз карты стварыла метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Шунейка.

На маштабной карце — ужо вышыты Шчучынскі, Бераставіцкі, Лідскі і Воранаўскі раёны.

На дадзеным этапе палатно вышывае удзельніца народнага аматарскага аб’яднання «Гарадзенскі каларыт» Анастасія Матусевіч. Яе задача — аформіць на карце Зельвенскі і Гродзенскі раёны.

Ад Зельвенскага раёна — вышыты саламяны конь, як сімвал брэндавага свята “Ганненскі кірмаш”. Сімваламі Гродзенскага раёна сталі сапоцкінская пісанка і гродзенская вярба, якія дапоўніць Коложская царква.

На гэтым тыдні карта адправіцца да майстрых г.п.Рось Ваўкавыскага раёна: Ірыны Пекарь, метадыста, і Марыны Сярогінай”.