Яркі і маляўнічы Калядны баль адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды ў рамках Рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы».

Вядучыя на пачатку мерапрыемства абвясцілі галоўнае правіла: сем разоў спляшы і адзін раз адпачні. Дамы і кавалеры строга прытрымліваліся гэтага прынцыпу, бо танцы былі на любы густ: строгі паланэз, грацыёзны бранль, велічны шапелуаз і вясёлая джыга. Філіграннаму выкананню папярэднічала сур’ёзная падрыхтоўка — усе пары некалькі тыдняў адшліфоўвалі сваё танцавальнае майстэрства. Вынік перасягнуў усе чаканні!

Подробнее