Яркае свята «Іўеўскі памідор» разгорнецца з 9 па 10 жніўня ў Іўі

Горад, які славіцца высокімі ўраджаямі, разнастайнасцю гатункаў і якасцю таматаў, традыцыйна збярэ тысячы гасцей і ўдзельнікаў на адзін з самых смачных фестываляў Гродзеншчыны.

У праграме – тэатралізаванае шэсце «Памідорны бум», сімвалічная закатка першай банкі таматаў новага ўраджаю, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў, выставы-продажы. І многае іншае.