Як у Гудзевічах зладзілі брэндавае мерапрыемства Мастоўшчыны — тэкстыльны фэст

Чарговае брэндавае мерапрыемства Мастоўшчыны прайшло ў Гудзевічах, якія знакаміты сваімі ткацкімі традыцыямі.
Таму на базе мясцовага краязнаўчага музея тут штогод ладзяць тэкстыльны фэст. Свае традыцыі ў ткацкім мастацтве дэманструюць як і гудзевіцкія майстры, так і госці з Адэльска і Квасоўкі.
Акрамя гэтага, Гудзевічы і госці пелі і плясалі, а таксама частаваліся стравамі беларускай нацыянальнай кухні, якую прыгатавалі ў мясцовай гаспадарцы.