Як атрымаць ільготы пры паступленні на творчыя спецыяльнасці ў ВНУ ці ССНУ?
Пэўныя льготы пры паступленні даюць перамогі ў творчых конкурсах, поўны спіс змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 263 «Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў». Штогод з гэтага спісу фарміруецца пералік мерапрыемстваў, перамога ў якіх адкрывае маладым людзям дзверы творчых ВНУ і ССНУ, які зацвярджаецца Міністэрствам культуры. Так, «Пералік конкурсаў, пераможцы якіх маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі і па-за конкурсам ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры, у 2024 годзе» налічваў 12 мерапрыемстваў. 19 чалавек, якія занялі ў іх прызавыя месцы, сталі сёлета студэнтамі і навучэнцамі на льготных падставах.