ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры майстры правялі інтэрактыўныя праграмы «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Бригантина» Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка г.Слоніма.

Юныя наведвальнікі залы пазнаёміліся са старажытнымі прадметамі побыту нашых продкаў, з інтарэсам разглядалі каларытныя тэкстыльныя рэчы: посцілкі, ручнікі, сурвэткі, дарожкі. Паспрабавалі свае сілы ў навіванні ніткі на цэўку, размінанні саматканага палатна поцягам і нават убачылі, як ствараецца палатно на сапраўдных кроснах, якім больш за сто гадоў — народным майстрам Рэспублікі Беларусь па вышыўцы Аленай Міхед.

Таксама, дзеці пазнаёміліся з творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.

З радасцю разгадвалі загадкі і гулялі ў вясёлыя гульні.

Час прайшоў карысна і радасна!