І Фестываль-конкурс калектываў інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны”
Ужо 17 лютага горад Свіслач упершыню прыме І фестываль-конкурс калектываў інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны”, арганізаваны ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і дзяржаўнай установай культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.
Фестываль-конкурс пройдзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”. Заяўкі прымаюцца да 1 лютага. Яшчэ ёсць шанц прыняць удзел у фестывалі-конкурсе і атрымаць падарунак.