Хочаце даведацца пра гісторыю, сучасны стан, мастацкія асаблівасці і лакальныя адметнасці традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва на Бераставіччыне!?

Справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Бераставіцкага раёна»Традыцыі і сучаснасць» дапаможа Вам у гэтых пазнаннях.

Калі? 29 жніўня, а 15.00 гадзіне.

Дзе? дэманстрацыйная зала ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», г.Гродна, вул.Савецкая, 8,.

Чакаем Вас на сустрэчы з сапраўднымі творцамі і носьбітамамі самабытных культурных традыцый, якія іх беражліва захоўваюць і клапатліва развіваюць, перадаючы як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.

Выстаўка дзейнічае з 29 жніўня па 20 верасня.