Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы ВАС чакае: — прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці; — канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы; — выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна; — маладзёжная дыска-праграма; — летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»; — выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам; — рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»; — стол яднання і сяброўства «Смачна есці»; — анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»; — майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый; — праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае. Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны! Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.