Гродзенскія пісьменнікі і паэты прадставілі сваю творчасць на XXXIII Дні беларускага пісьменства

На фестывалі кнігі і прэсы кожная вобласць старалася вылучыцца, прадстаўляючы свае інтэрактывы. Але адным з самых ажыўленых месцаў стаў тэматычны намёт Гродзенскага рэгіёна. На пляцоўцы разгарнулася імправізаваная паэтычная сцэна. Аўтары Прынёманскага краю, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, зачыталі свае лепшыя вершы, у тым ліку і на беларускай мове. Эмацыйныя чытанні прыцягнулі нямала гасцей і прымушалі слухаць паэтаў, не адрываючы позірку.
Настрой у гродзенскіх пісьменнікаў сёння асабліва святочны. Усё таму, што наш зямляк, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Радзівончык атрымаў найвышэйшую літаратурную ўзнагароду – Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”.