Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае на выставу “Пасхальнай радасці ззянне”.
Пасха – найвялікшае хрысціянскае свята, прысвечанае Уваскрэсенню Ісуса Хрыста. Вернікі разумеюць смерць Ісуса Хрыста на крыжы як асэнсаваную ахвяру, якая была прынесена па волі Бога, каб выкупіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым яго выратаванне. Кожны год Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ладзіць часовую экспазіцыю, прысвечаную гэтаму святу.
Пасху святкуюць прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій. Нягледзячы на сэнсавую ідэнтычнасць, Пасха ў усходняй і заходняй традыцыях мае шэраг адрозненняў, звязаных з пастом, датай святкавання, традыцыямі, абрадамі, набажэнствам, іканаграфіяй, сімваламі свята. На нашай выстаўцы мы распавядаем аб некаторых з іх. Подробнее