Гродзенскі АМЦНТ урачыста адкрыў выстаўку «ГАРАДЗЕНСКІ СУВЕНІР»

29 мая 2025 года ў зале Гродзенскага АМЦНТ адбылося адкрыццё абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.

Са словамі прывітання да ўсіх гасцей звярнулася начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч:

Выстаўка з’яўляецца значным культурным мерапрыемствам для горада Гродна і мае мэту садзейнічаць развіццю і папулярызацыі традыцыйных народных рамёстваў, стварыць умовы для павышэння майстэрства майстроў і выпрацоўвання новых асаблівых стыляў у вырабе сувеніраў.

— Гэта вынік творчых памкненняў вытворцаў сувенірнай прадукцыі з усёй вобласці.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены лепшыя конкурсныя работы майстроў народнай творчасці ў 7 намінацыях, — адзначыла ў сваім прывітанні дырэктар Гродзенскага АМЦНТ Кацярына Васільеўна Хільмончык. Добры настрой усім гледачам стварыў народны ансамбль песні «Неман» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.