Грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па мастацкай кераміцы.

У канцы сакавіка 2023 года ў г.Гродна на базе філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” пачне працаваць грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў мастацкай керамікі. Гэта значыць, што кожны жадаючы зможа атрымаць практычную кансультацыю па рамяству.

Сёння на базе філіяла ўжо дзейнічае студыя мастацкай керамікі “ТерраКота”, кіраўнікамі якой з’яўляецца таленавітая сям’я мастакоў-керамістаў – Адзіночанка Яўген Пятровіч і Радкевіч Ірына Казіміраўна. Адкрыццё кансультатыўна-практычнага цэнтра дазволіць прыцягнуць больш увагі да развіцця ганчарства і керамікі на Гродзеншчыне.